Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за паклёп ня будзе турмы, толькі штраф


Дзярждума прыняла законапраект пра пакараньне за паклёп. Папраўкі ў Крымінальны кодэкс РФ прынятыя адразу ў другім і трэцім чытаньнях.

Першапачаткова разглядаўся праект пра вяртаньне крымінальнай адказнасьці за паклёп і ў прыватнасьці прапаноўвалася ўвядзеньне турэмных тэрмінаў ад 1 да 2 гадоў. Аднак у працэсе разгляду ў другім чытаньні гэтая норма была вынятая з тэксту. У той жа час памеры асноўных штрафаў былі рэзка павышаныя.

Дэпутаты ўвялі максымальныя санкцыі за паклёп пры абвінавачваньні асобы ў зьдзяйсьненьні цяжкога ці асабліва цяжкога злачынства — пяць мільёнаў расейскіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG