Пад вадой апынуліся 10 участкаў дарог, 74 падворкі, падтапіла 17 жылых дамоў і падвальнае памяшканьне Палаца культуры.
З падтопленага аўтамабіля супрацоўнікамі МНС эвакуявалі двух чалавек, 15 легкавых аўтамабіляў былі адбуксаваныя з зоны падтапленьня, паведамляе БелТА.