Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot раскалолі РПЦ?


Samutsevich, behind bars during a court hearing in Moscow, 04Jul2012
Samutsevich, behind bars during a court hearing in Moscow, 04Jul2012

Удзельніцы расейскага панк-гурта Pussy Riot павінны раскаяцца і папрасіць прабачэньня, але іх няма чаго трымаць пад вартай, — заявіў біскуп Гомельскі і Жлобінскі Расейскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) Стафан.

Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.

Біскуп Стафан лічыць, што ўдзельніцы гурта, якія абразілі сваім учынкам мільёны праваслаўных, павінны папрасіць прабачэньня, але іх ня варта трымаць пад вартай.

«Я згодны з тым, што іх няма чаго трымаць пад вартай. Але яны павінны ўсё-такі раскаяцца ў сваім учынку і хоць бы прынесьці афіцыйнае прабачэньне. Мы не можам іх прымусіць ісьці на споведзь, гэта пытаньне іх сумленьня, але папрасіць прабачэньня перад праваслаўнымі вернікамі яны павінны», — адзначыў біскуп у інтэрвію, апублікаваным у газэце «Новый Вечерний Гомель».
Я згодны з тым, што іх няма чаго трымаць пад вартай

Кіраўнік Гомельскай і Жлобінскай япархіі спадзяецца, што «кіраўнікі Расеі будуць міласэрнымі. А царква будзе маліцца, каб Гасподзь дараваў ім гэты ўчынак. Яны ўжо ў нейкай ступені пакараныя тым, што няма ў іх душы Бога».

Тым часам у прэс-службе патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла падкрэсьліваюць, што царква ня будзе ўмешвацца ў справу Pussy Riot, у тым ліку ў пытаньні іх вызваленьня з СІЗА. «Людзі, якія зьвярнуліся да патрыярха, просяць, каб патрыярх умяшаўся ў судовы працэс, прычым самі затрыманыя ні пра што патрыярха не прасілі», — заявіў кіраўнік патрыяршай прэс-службы дыякан Аляксандар Волкаў у чацьвер на брыфінгу ў Маскве. Паводле яго, пасьля гэтай «жахлівай блюзьнерскай акцыі ня йдзе гаворкі пра тое, каб Царква нейкім чынам уплывала на сьледчыя органы», — перадаў два тыдні таму Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG