Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: гэта палітычная амністыя


Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак
Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак

Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі, пад якую палітвязьні не патрапляюць.

Паводле намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча, артыкулы КК, паводле якіх былі пакараныя палітвязьні, ў асноўным аднесеныя да тых, на якія не распаўсюджваецца гэтая амністыя. У прыватнасьці артыкулы аб грубым парушэньні грамадзкага парадку, масавых беспарадках, паклёпе на прэзыдэнта.

«З гэтага можна зрабіць выснову, што на асуджаных за Плошчу амністыя распаўсюджвацца ня будзе. Апрача таго засталося палажэньне, што амністыя не распаўсюджваецца на злосных парушальнікаў рэжыму. І як мы ведаем, на сёньня ўсе палітвязьні маюць статус парушальнікаў рэжыму, у тым ліку і наш калега Алесь Бяляцкі. Ён нядаўна пісаў, што ледзь не траціна атраду вызваляецца па амністыі, а шмат хто ў зьвязку з тым, што год пакараньня касуецца, атрымліваюць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Але не ён. Таму я баюся, што мы не ўбачым вызваленьня палітвязьняў з выкарыстаньнем Закона аб амністыі. Гэта штучная палітызацыя, гэта спэцыяльна зроблена, каб не вызваляць палітвязьняў»,— зазначыў спадар Стэфановіч.

Паводле старшыні БХК Алега Гулака, «нягледзячы на тое, што на вышэйшых трыбунах гаварылася пра тое, што гэты закон не павінен быць палітызаваны, але адбылася відавочная палітызацыя»:

«Закладзеныя такія падыходы, якія не закладаліся ў мінулых амністыях, пры тым, што больш цяжкія артыкулы патрапляюць пад амністыю, але гэтыя палітычныя артыкулы адтуль адмыслова выведзеныя. Гэта безумоўнае сьведчаньне палітычнага падыходу да гэтага акта амністыі».

Паводле спадара Гулака, грамадзтва не атрымала ніякага тлумачэньня, чаму быў закладзены такі дыскрымінацыйны падыход.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG