Раней палестынскія ўлады далі дазвол на эксгумацыю цела былога палестынскага лідэра. З просьбай аб гэтым да іх таксама зьвярнулася Сухі Арафат — пасьля таго, як зробленае ў швайцарскай лябараторыі дасьледаваньне рэчаў Ясіра Арафата паказала ў іх павышаны ўзровень палёнія-210. Менавіта гэты ізатоп ў 2006 годзе стаў прычынай сьмерці ў Лёндане былога супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў Аляксандра Літвіненкі.
У якасьці прычыны сьмерці Арафата спэцыялісты францускага ваеннага шпіталю назвалі шырокі інсульт і дысемініраванае ўнутрысасудзістае згортваньне, аднак яны не змаглі назваць прычыну, якая выклікала гэты стан.