Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пратэстуюць рабочыя


На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў пратэстуюць дзьве брыгады

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзьве брыгады другой зьмены цэху зборкі трактароў адмаўляюцца працаваць. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» адзін з работнікаў прадпрыемства. Паводле працаўніка, нагодай для пратэсту сталася зьмяншэньне заробку.

Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.

«Мы сёньня прыйшлі на зьмену і нам далі разьліковыя квіткі. І нас пазбавілі даплат на 45 працэнтаў. Ніякіх азнаямленьняў ані з ніякімі загадамі не было. Проста ўзялі й пазбавілі. Начальства нічога ня хоча тлумачыць. Мы адмовіліся сёньня працаваць. Самі мы на зьмене, нікуды не сыходзім, але й не працуем. Запалохвалі нас. Казалі, што пазвальняюць. Пагражалі, што за гэты месяц нас пазбавяць даплат на сто працэнтаў. Сказалі, што знойдуць за што. Зьмена наша сканчаецца, а 24 гадзіне. Заўтра пойдзем да завадзкога начальства», паведаміў працаўнік заводу.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе намэклятурныя вузлы для ўсё лінейкі трактароў Менскага трактарнага заводу. Прадпрыемства – адно з самых пасьпяховых у Бабруйску. На ім працуе больш за тры з паловай тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG