Такое рашэньне суд прыняў празь дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі фактычна адмяніў распараджэньне Найвышэйшай вайсковай рады і распарадзіўся зноў склікаць парлямэнт. Сьпікер ніжняй палаты Саад аль-Кататні ўжо абвясьціў, што яе паседжаньне прызначанае на аўторак.
Большасьць месцаў у распушчаным парлямэнце належала ісламістам. Прэзыдэнт Мурсі быў на нядаўніх выбарах кандыдатам ад найбуйнейшага ісламісцкага руху «Браты-мусульмане».
Назіральнікі асьцерагаюцца, што разнагалосьсі паміж новаабраным прэзыдэнтам і вайскоўцамі могуць прывесьці да новага пэрыяду нестабільнасьці ў Эгіпце.
Распусьціўшы парлямэнт, Найвышэйшая вайсковая рада перадала выканаўчую ўладу новаму прэзыдэнту, а заканадаўчую пакінула за сабой — да прыняцьця новай канстытуцыі.
Эгіпет: Вайсковая рада трымаецца за ўладу

Канстытуцыйны суд Эгіпту настойвае на тым, што яго рашэньне, на падставе якога найвышэйшая вайсковая рада распусьціла ў мінулым месяцы парлямэнт краіны, зьяўляецца канчатковым і падлягае безумоўнаму выкананьню.