Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: ПА АБСЭ дае толькі маральныя ацэнкі


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

9 ліпеня на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Манака старшынём гэтай міжнароднай арганізацыі абраны дэпутат Рыкарда Мільёры.

Палітоляг Андрэй Фёдараў выказаў «Свабодзе» сваё меркаваньне

«ПА АБСЭ — гэта тая структура, якая можа даваць маральныя ацэнкі паводзінам той ці іншай дзяржавы ў пэўных выпадках. Стаўленьне яе да Беларусі вельмі своеасаблівае. Спачатку яна доўга не прызнавала Нацыянальны сход паўнавартасным парлямэнтам. Пасьля — прызнала. Але, як мы ведаем, яе рэзалюцыі па Беларусі ўсё роўна крытычныя. І зноў жа, як дакладна вядома, беларускае кіраўніцтва на гэтыя дакумэнты ніяк не рэагуе. А таму падобныя рэзалюцыі — толькі маральная падтрымка тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў нашай краіне.

Кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі — гэта афіцыйная асоба, якая арганізуе яе працу. І ўздымаць пытаньне ён можа як звычайны дэпутат. Аднак, як правіла, гэта робяць шараговыя сябры Асамблеі. І таму — хто старшыня, ці італьянец, ці немец, — тут ніякай розьніцы фактычна ня будзе, на мой погляд».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG