Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філарэт трапіў у рэанімацыю


Філарэт
Філарэт

77-гадовы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт менскі і слуцкі Філарэт, трапіў у рэанімацыю.

Паведамляецца, што патрыяршы экзарх усяе Беларусі 7 ліпеня адчуў сябе блага ў Петра-Паўлаўскім катэдральным саборы Гомелю, дзе адбываліся ўрачыстасьці з нагоды ўступлення на пасаду архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі — біскупа Стэфана.

Неўзабаве пасьля сустрэчы з парафіянамі кіраўніку БПЦ стала кепска. Брыгада «хуткай дапамогі» прыбыла апэрытаўна, Філарэта вынесьлі з царквы на насілках і ў суправаджэньні аўтамабіля дзяржаўтаінспэкцыі павезьлі ў шпіталь. Ён зьмешчаны ў аддзяленьне рэанімацыі, ягоны стан мэдыкі ацэньваюць як «цяжкі».

Падчас набажэнства дрэнна рабілася й іншым вернікам. Тэмпэратура ў Гомелі больш як 30 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG