«Свабода» спрабавала сёньня даведацца, хто з апазыцыйных актывістаў знаходзіцца на прафіляктычным уліку ў КДБ. Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што такіх дадзеных у партыі няма. Аналягічны адказ даў і старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Нічога пра гэта ня ведае і намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
І толькі ў партыі «Справядлівы сьвет» паведамілі, што на прафіляктычным уліку ў КДБ знаходзіцца лідэр партыі Сяргей Калякін. Ягоныя тэлефоны адключаныя, а калегі гавораць, што ён, мабыць, знаходзіцца дзесьці за межамі Беларусі.