У СУБОТУ…
+18 - +20, пераменая воблачнасьць, магчымы дождж.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У ЭФІРЫ http://svaboda.org/audio/broadcastprogram/live.html
У суботу:
У 18:30 радыёварыянт онлайн-канфэрэнцыі з кіраўнічкай грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірынай Сухій, якая адбылася на сайце svaboda.org.
У 19:32 працяг радыёсэрыі «10 гадоў «Бібліятэкі Свабоды». Гутарка зь Юрыем Дракахрустам пра кнігу «Праскі акцэнт».
У 19:47 «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Суб’ектыўны погляд пісьменьніка на клясыку. Развагі пра творчасьць Андрэя Макаёнка.
У нядзелю 22 ліпеня:
А 18:30 «Праскі акцэнт». Ці ёсьць дылема паміж свабодай і зьмястоўнай дыскусіяй у беларускай онлайн-сфэры? Як адбываецца мадэрацыя на форумах TUT.BY і Радыё Свабода? Ці не ператвараюцца мадэратары ў цэнзараў? Ці адбываецца ў онлайн-сфэры самаачышчэньне ці яно немагчымае без мадэрацыі? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць вэб-рэдактар сайту Свабоды, пісьменьнік Сяргей Дубавец, рэдактар сайту tut.by Марына Золатава і блогер Віктар Малішэўскі.
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
21 ліпеняHostel Jazz, Арт Сядзіба і SIGNAL запрашаюць на супольную стрыт-арт талаку! Hostel Jazz вырашыў аддаць на расправу мастакам 28 квадратных мэтраў свайго плоту. Балёнамі з фарбай зябясьпечаць арганізатары! Hostel Jazz, Менск, вул. Мазырская, 37А
22 ліпеня
Гадавіна двайнога тэракту ў Нарвэгіі, які ажыцьцявіў Андэрс Брэйвік і ў выніку якога загінулі 77 чалавек. Радыё Свабода будзе асьвятляць гэтую тэму.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
21 ліпеня Дзень расавай гармоніі ў Сынгапуры
Дзень Бэльгіі — галоўнае нацыянальнае сьвята Бэльгіі. Сьвяткуецца на памятку выбару Леапольда І каралём Бэльгіі ў 1931, пасьля таго, як краіна была аб’яўленая канстытуцыйнай манархіяй з дзьвюхпалатным парлямэнтам.
У 1969 амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг як першы зямлянін ступіў на Месяц. Армстранг, разам з астранаўтамі Майклам Колінзам і Эдвінам Олдрынам, зьдзейсьніў пасадку карабля «Апалён-11» на Месяц днём раней, 20 ліпеня 1969.
У 1995 упершыню выйшла ў эфір адзіная прыватная беларускамоўная радыёстанцыя «Радыё 101.2». Улады зачынілі станцыю ў канцы жніўня 1996 году, бо яна нібыта стварала перашкоды дзяржаўнаму перадатчыку. Аляксандар Лукашэнка 21 верасьня 1996 году на рэспубліканскім Форуме моладзі, адказваючы на зададзенае з залі пытаньне наконт прычыны закрыцьця радыёстанцыі, сказаў літаральна наступнае: «Ні 101.2, ні іншым антыдзяржаўную палітыку праводзіць на дзяржаўнай частаце за дзяржаўныя грошы дазволена ня будзе».
22 ліпеня
У 1930-м годзе ў Менску быў арыштаваны Вацлаў Ластоўскі. НКВД 10 месяцаў трымала акадэміка Ластоўскага ў турме, пасьля чаго выслала ў расейскі горад Саратаў, дзе ў 1937 годзе ён быў зноў схоплены і расстраляны. А арыштавалі яго ў справе прыдуманага ГПУ “Саюзу вызваленьня Беларусі”. Разам з Ластоўскім у ліпеньскія дні 1930 году было арыштавана больш за сто навукоўцаў і літаратараў. Гэта была першая хваля масавых сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, якія зьнішчылі ўсю незалежную нацыянальную інтэлігенцыю.
У 1999 годзе мастак Алесь Пушкін правёў у Менску пэрформанс “Падарунак прэзыдэнту”. Пушкін падкаціў да рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі тачку гною, вываліў яе зьмесьціва на зямлю і ўтыркнуў вілы ў партрэт першай асобы. За пэрформансам назіралі журналісты, публіка і міліцыянты, якія затрымалі мастака.
Нарадзіліся:
21 ліпеня
У 1899 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Эрнэст Хэмінгуэй (пам. 1961), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1954.
22 ліпеня
У 1596 годзе – Міхаіл Раманаў, пачынальнік расейскай царскай дынастыі Раманавых, бацька цара Аляксея Міхайлавіча, які ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя здратаваў са сваімі войскамі ўсю Беларусь
У 1878 годзе – Януш Корчак, польскі пісьменьнік, пэдагог і лекар, які загінуў у нацысцкім канцлягеры Трэблінка, адмовіўшыся пакінуць асуджаных на сьмерць дзяцей з Варшаўскага гета
У 1887 годзе – нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы Густаў Герц
У 1895 годзе ў Глыбокім на Віцебшчыне – выдатны авіяканструктар Павал Сухі, стваральнік сямейства расейскіх вайсковых самалётаў Су
У 1919 годзе ў вёсцы Маслакі на Магілёўшчыне – беларускі мовазнаўца Міхась Булахаў, стваральнік грунтоўнага энцыкляпэдычнага слоўніка пра Слова аб палку Ігаравым.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Датуль, пакуль мы, беларусы, не прагаворым самі ў сваёй мове да тарговых фірм і інстытуцый, яны самі не парупяцца гаварыць да нас па-нашаму. А калі мы зачнем зьвяртацца да іх у нашай мове, то яны, хочучы мець у нас пакупцоў на свой тавар, будуць гаварыць з намі па-нашаму...Вацлаў Ластоўскі
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Разьвітаньне зь сядзібай
Мясьніковіч: эканоміка яшчэ не гатовая да свабоднага плаваньня рубля
Осла: выбух ля ўрадавага будынку
Глядзець камэнтары (1)
Загрузіць больш камэнтароў