Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У казіно з пашпартам


У Беларусі плянуецца ўвесьці абавязковы кантроль асобаў, якія наведваюць гульнёвыя ўстановы, на падставе дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу.

Гэта дазволіць мінімізаваць нэгатыўныя сацыяльныя наступствы ад гульнёвага бізнэсу.

Праект адмысловага прэзыдэнцкага ўказу ўжо прайшоў узгадненьне, паведаміў журналістам прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах Уладзімер Муквіч, перадае БелТА.

Праект указу прадугледжвае ўзмацненьне абароны грамадзян ад нэгатыўных зьяў, перш за ўсё — ад зьяўленьня людзей, залежных ад азартных гульняў.

Акрамя таго, аўтары дакумэнту прапануюць увесьці мэханізм самаабмежаваньня. То бок чалавек, які цярпіць на гульнёвую залежнасьць, зможа напісаць заяву з просьбай абмежаваць яму доступ у казіно і залі гульнёвых аўтаматаў тэрмінам ад 6 месяцаў да 3 гадоў.

Магчымасьць абмежаваць доступ у гульнёвыя ўстановы сацыяльна неабароненым пластам насельніцтва і асобам, якія церпяць на гульнёвую залежнасьць, разглядалася яшчэ ў 2010 годзе. Плянавалася распрацаваць модуль абароны гульца, а таксама ўсталяваць ліміт або пройгрышу, або часу гульні. Таксама пры казіно хацелі адкрыць службы сацыяльнай абароны, каб за гульцамі прыглядаў спэцыяльна наняты псыхоляг, а ў выпадку неабходнасьці «пацярпелым» аказвалі мэдычную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG