Алесь Зайцаў нарадзіўся ў сьнежні 1986 году ў Жодзіне.
Скончыў 4 клясы музычнай школы, граючы на баяне, пасьля чаго перакваліфікаваўся на гітару і працягнуў навучаньне.
Скончыў архітэктурна-мастацкі ліцэй Жодзіна і архітэктурны факультэт БНТУ.
Атрымаў дыплём архітэктара-дызайнэра.
Зараз працуе ў музычным гурце «Босае Сонца» (гітарыст, вакаліст, аўтар музыкі і тэкстаў).
Удзельнік шэрагу фэстываляў у Беларусі і па-за яе межамі (Польшча, Украіна, Нямеччына, Расея, Чэхія), супольных музычных праектаў.
Таксама займаецца музычнай журналістыкай, выступае як арганізатар і каардынатар разнастайных музычных праектаў і імпрэзаў.