FIDH «разглядае як пазытыўны крок» вызваленьне Пачобута з-пад варты.
FIDH заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць усякі перасьлед журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў апазыцыі.
Акрамя таго, арганізацыя настойвае на неадкладным вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных і на павазе да свабоды выказваньняў і сумленьня, якую гарантуе Канстытуцыя Беларусі, піша БелаПАН.
Журналіста Андрэя Пачобута 30 чэрвеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыезьдзе.
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2: «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп або зьнявагу».
Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.
Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.