Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 ліпеня Павал Севярынец сустрэне з сукамэрнікамі па турме КДБ


Павал Севярынец
Павал Севярынец

2 ліпеня ў «хіміка» Паўла Севярынца — выходны дзень. Павал кажа, што адпрацаваў яго ў суботу. Напярэдадні жніва ў гаспадарцы, дзе Севярынец працуе на складзе запчастак, працы ўсё болей, але на 3 ліпеня ўсім далі выходны. На заўтрашні дзень «хімік» Севярынец заплянаваў сустрэчу з сябрамі, з якімі сядзеў разам у «амэрыканцы».

«Прыедуць да мяне былыя сукамэрнікі, з якімі сядзеў у 17-ай камэры «амэрыканкі». Там хлопцы ўжо павызваляліся. А зараз пішу артыкул ў «Нашу ніву».

Карэспандэнт: «Ці адзначае камэндатура сьвята 3 ліпеня?»

«Пакуль не адзначаюць, бо сьвята заўтра. Але сьвяточны плякат ужо вывесілі. На ім намаляваны рознакаляровы вайсковец з вельмі сур’ёзным тварам і кулямётам ў руках. І напісана «З Днём Незалежнасьці!».

Павал Севярынец адбывае за Плошчу 3 гады «хіміі» ў Пружанскім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG