Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевых актывістаў хапаюць напярэдадні 3 ліпеня


У Менску з раніцы 30 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі праводзяць затрыманьня найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.

Як паведамляе праваабарончы сайт Вясна'96, у 7 раніцы з хаты забралі і адвезьлі ў РУУС Фрунзэнскага раёну актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» Віталя Васількова.

У гэты ж час супрацоўнікі праваахоўных органаў прыходзілі да жонкі Аляксандра Арцыбашева, які быў затрыманы 21 чэрвеня і прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і да сястры Алеся Крата. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзначаюць праваабаронцы, у абедзьвюх жанчын міліцыянты шукалі актывіста прафсаюза «Студэнцкая рада» Алеся Крата.

Таксама паведамляецца, што дадому да актывіста беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзьмітрыя Паліенкі ўжо ня першы раз прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, але не засьпелі яго дома.

На дадзены момант, адзначаюць праваабаронцы, вядома яшчэ пра некалькі спроб міліцыі патрапіць у кватэры актывістаў беларускіх нацыянал-бальшавікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG