Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без кітайцаў дарогу не адрамантуюць


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Беларусь разьлічвае на хуткае выдзяленьне кітайскага крэдыту на рэканструкцыю участкаў аўтадарогі Менск-Гомель.

Беларускія дарожныя арганізацыі гатовыя пачаць працы па рэканструкцыі участкаў аўтадарогі Менск-Гомель і спадзяюцца на рашэньне Дзяржрады КНР аб выдзяленьні крэдытных рэсурсаў у бліжэйшы час.

«Мы ужо ў поўным баявым рыштунку, участкі разьмеркаваны, мы гатовыя адразу ж прыступіць да працы, як будзе прынятае рашэньне», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у суботу міністар транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба падчас прамой тэлефоннай лініі.

Паводле яго слоў, маецца інфармацыя, што фінансавыя органы і Эксымбанк Кітая «даюць дабро на вылучэньне крэдыту на гэтыя участкі». Міністар адзначыў, што для адкрыцьця фінансаваньня кітайскім бокам неабходна адпаведнае рашэньне Дзяржрады Кітая, першае абмеркаваньне дадзенага дакумэнта ужо прайшло.

Між тым, працягнуў Шчэрба, кітайскі бок чакае ад Беларусі прыняцьця дзяржаўнага рашэньня аб ільготах для рэалізацыі праектаў па рэканструкцыі аўтадарогі, у тым ліку аб ільготах на увоз абсталяваньня і іншых.

Як паведамлялася, у Беларусі плянуецца рэканструяваць аўтадарогу Менск-Гомель па парамэтрах 1 катэгорыі.

Работы на участку Жлобін-Гомель плянуецца выканаць за кошт крэдыту Эксымбанка Кітая ў памеры 340 мільёнаў даляраў. Рэканструкцыя участка Пухавічы-Бабруйск ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў пазыкі Сусьветнага банка ў аб’ёме150 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG