Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Падляшшы затрымалі эрытрэйцаў і афганцаў зь Беларусі


Польскія памежнікі затрымалі сямёра нелегальных мігрантаў з Эрытрэі і Афганістану, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу ў гміне Ліпск.

Затрыманьне адбылося пасьля таго, як была атрыманая інфармацыя ад беларускіх памежнікаў. Беларускія памежнікі таксама праінфармавалі сваіх польскіх калегаў аб затрыманьні на сваім баку чатырох сырыйцаў.

Гэта ўжо трынаццатая група нелегальных мігрантаў, затрыманых сёлета на польскім баку беларуска-польскай мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG