Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ заклікае неадкладна вызваліць Андрэя Пачобута


Польскі дэпутат Анджэй Халіцкі перадаў беларускаму амбасадару ў Варшаве Віктару Гайсёнку зварот, падпісаны міжнароднай групай дэпутатаў. У лісьце падкрэсьлена, што Андрэй Пачобуь быў арыштаваны за тое, што пісаў і казаў аб фактах, якія нявыгадныя беларускім ўладам.

Таксама ў ім паведамляецца, што свабодная прэса зьяўляецца важнай каштоўнасьцю для эўрапейцаў. «Жыхары свабоднай Эўропы будуць падтрымліваць грамадзян Беларусі дзеля таго, каб яны маглі карыстацца перавагай свабоды СМІ», паведамляе charter97.

Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня ў ягонай кватэры, супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG