Прэсавае бюро вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан сёньня зрабіла наступную заяву:
«Вярхоўны прадстаўнік Эштан глыбока занепакоеная шматлікімі паведамленьнямі на працягу апошніх тыдняў пра акты перасьледу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і незалежных СМІ ў Беларусі, у тым ліку пастановай аб утрыманьні Васіля Парфянкова пад вартай на 6 месяцаў, а на мінулым тыдні арыштам журналіста Андрэя Пачобута з абвінавачаньнем у паклёпе на прэзыдэнта.
Высокі прадстаўнік таксама занепакоеная апошнімі заканадаўчымі зьменамі ў законапраектах, якія накіраваныя на павелічэньне рэпрэсіўных паўнамоцтваў КДБ і абмежаваньне незалежнага маніторынгу грамадзкай думкі ў часе, калі Беларусь рыхтуецца да парлямэнцкіх выбараў у верасьні.
Вярхоўны прадстаўнік Эштан заклікае ўлады Беларусі адмяніць цяперашнюю рэпрэсіўную палітыку, а таксама спыніць усе акты перасьледу апазыцыі, СМІ і грамадзянскай супольнасьці».