УДЗЕНЬ...
... будзе ісьці дождж, надвячоркам выпагадзіцца. Тэмпэратура: плюс 19 – 21.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Госьці Свабоды» і «Падарожжа».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі карэспандэнта «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Паўла Сьвярдлова, затрыманага 22 чэрвеня і асуджанага на 15 сутак паводле артыкула 117.1 КК Беларусі за «дробнае хуліганства». Пачатак у 15.00.
У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца вечар памяці беларускага філёзафа Ўладзімера Конана. Пачатак у 18.30.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустракаецца зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым у Санкт-Пецярбургу.
У Карлавых Варах пачынаецца міжнародны кінэматаграфічны фэстываль. Працягнецца да 7 ліпеня.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1940 – рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.
1944 – Вялікая Айчынная вайна: пачатак Менскай апэрацыі, у выніку якой быў вызвалены Менск.
У гэты дзень нарадзіліся:
1896 – Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
1913 – Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.
1925 – Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы.
1956 – Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.
У гэты дзень памерлі:
1958 – Фабіян Ярэміч, беларускі пасол у польскім Сойме, грамадзка-культурны дзяяч.
1994 – Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Я слоў мудрагелістых сам выдумляць не імкнуся,
Ня еду за словамі тымі ў глухое сяло.
Хачу, каб мяне зразумелі па ўсёй Беларусі,
Каб цьмянага ў вершах радка аднаго не было.
Іван Ласкоў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
У Менску прэзэнтавалі новую кнігу Бахарэвіча. Фотарэпартаж
Як спэцназ паляваў на журналістаў