Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы заклік супраць чэмпіянату па хакеі ў Менску


Праект рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая рэкамэндуе Міжнароднай фэдэрацыі хакея адмовіцца ад правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай ў 2014 годзе ў Беларусі, будзе разгледжаны на сэсіі ПА АБСЭ ў Манака 5–9 ліпеня.

Як паведамляе сакратарыят Парлямэнцкай асамблеі, больш за 60 парлямэнтарыяў з 21 дзяржавы-удзельніка ПА АБСЭ сталі суаўтарамі праекта рэзалюцыі, якая рэкамэндуе адмовіцца ад правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе ў Беларусі ў тым выпадку, калі ўлады не вызваляць усіх палітычных зьняволеных, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай.

Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зьняволеных, а таксама паважаць вяршэнства закона, свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду перамяшчэньня.

Праект рэзалюцыі настойліва заклікае ўрад у Менску пакласьці канец ўціскам і перасьледам у дачыненьні да прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў, адмяніць хатні арышт, накладзены на выпушчаных з турмаў палітычных зьняволеных, дазволіць правядзеньне міжнароднага расьсьледаваньня па сьцьвярджэньнях аб катаваньнях у турмах, дазволіць прадстаўнікам ПА АБСЭ наведваць палітычных зьняволеных, вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Вясна», якім неаднаразова было адмоўлена ў рэгістрацыі без належных падставаў, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG