Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлях на альтэрнатыўную службу ляжыць праз суд


Алег Яўзрэзаў
На Магілёўшчыне Алег Яўзрэзаў – першы, хто наважыўся публічна патрабаваць замены тэрміновай вайсковай службы на альтэрнатыўную цывільную. Хлопец лічыць сябе пацыфістам, таму ня хоча служыць ва Ўзброеных сілах.

Бабруйскі суд, куды хлопец зьвярнуўся з пазовам супраць рашэньня ваенкамату аб прызыве, не задаволіў яго. Цяпер прызыўнік чакае разгляду справы ў Магілёўскім абласным судзе.

Альтэрнатыўная служба гарантуецца 57-м артыкулам Канстытуцыі і згадваецца ў шасьці артыкулах Закона аб усеагульным вайсковым абавязку і воінскай службе. Але дамагчыся прайсьці яе замест службы ў войску амаль немагчыма.

Яўзрэзаў: Маё выхаваньне такое і погляды такія – гэта пацыфізм, негвалтоўнасьць. А мне прапануюць служыць тэрміновую службу, насіць зброю, форму, падпарадкоўвацца камандам, магчыма нават неадэкватным.

Знаткевіч: Калі б вы маглі праходзіць альтэрнатыўную службу, дзе б вы хацелі яе праходзіць?

Яўзрэзаў: Як у іншых краінах – у найбольш праблемных галінах, дзе людзі ня хочуць працаваць: лякарні, госьпісы, нячыстае будаўніцтва...

Знаткевіч: Колькі часу вы гатовыя служыць?

Яўзрэзаў: Думаю, павінна быць столькі ж, як на тэрміновай службе, але, напэўна, будзе болей. Міністэрства абароны будзе імкнуцца павялічыць тэрмін, каб ніхто такім чынам не спрабаваў дзейнічаць.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:36 0:00
Наўпроставы лінк
XS
SM
MD
LG