Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы пішуць у МУС, каб абараніць нацыянальныя пачуцьці цыганоў


Сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка заклікаюць ўсіх супрацоўнікаў міліцыі не абазначаць у публічных выступах нацыянальную прыналежнасьць злачынцаў.

«Зразумела імкненьне міліцыі папярэдзіць злачынства. Але нельга пры гэтым забываць і пра высокі грамадзянскі абавязак — беражліва адносіцца да нацыянальных пачуцьцяў людзей — як прадстаўнікоў тытульнай нацыі, так і тых, хто належыць да дыяспары. А таксама аб тым, што ўказаньне на нацыянальнасьць парушальнікаў закона падлівае алей у вогнішча ксэнафобіі. Калі яно загарыцца, то міліцыянеры будуць павінны прыкладаць немалыя высілкі для таго, каб утаймаваць хуліганскія шавіністычныя групоўкі», — падкрэсліваюць праваабаронцы ў звароце, якія цытуе Праваабаронцы цэнтар Вясна.

Раней Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка падавалі калектыўны ліст у Міністэрства інфармацыі з заўвагамі да мовы асвятленьня злачынстваў з удзелам прадстаўнікоў нацыі рома (цыганоў) у дзяржаўных СМІ. Намесьнік міністра інфармацыі Ўладзімер Матусевіч у адказе адзначыў, што з галоўнымі рэдактарамі дадзеных газет праведзены гутаркі.

«Адначасова паведамляем, што па інфармацыі рэдакцый публікацыі былі падрыхтаваны на падставе матэрыялаў, прадстаўленых органамі ўнутраных спраў у адносінах злачынных схемаў дзеяньняў махляроў з прафіляктычнай мэтай — недапушчальнасьці аналягічных дзеяньняў. Такім чынам, гаворка ў публікацыях ідзе толькі пра крымінальны складнік, і не адносіцца да цыганскай дыяспары ў цэлым», — выказаў пазіцыю міністэрства Уладзімер Матусевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG