Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмовіўся пакараць «душыцеляў»


Дзеяньні міліцыі справакавалі прыступ эпілепсіі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00

Дзеяньні міліцыі справакавалі прыступ эпілепсіі, Менск, 6 ліпеня 2011

Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Ўладзімера Марозава на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ледзьве не задушылі яго 6 ліпеня 2011 года.

На шматлікіх здымках, апублікаваных у інтэрнэце, бачна, як пад час разгону адной з маўклівых акацыяў пратэсту пераапранутыя міліцыянты душылі пэнсіянэра. Але Вярхоўны суд на гэта заплюшчыў вочы.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», у сваім адказе на скаргу Марозава намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч піша, што «з матэрыялаў праверкі вынікае, што вы не затрымліваліся, у аддзяленьне міліцыі для правядзеньня разьбіральніцтва не дастаўляліся, за мэдыцынскай дапамогай ва ўстановы аховы здароўя не зьвярталіся. Дадзеных, што вам былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні, матэрыялы праверкі ня ўтрымліваюць. Такім чынам, у ходзе праведзенай праверкі вашыя довады аб прымяненьні супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненьні да вас фізычнай сілы, не знайшлі свайго пацьверджаньня».

12 студзеня суд Першамайскага раёну Менска адмовіў у задавальненьні скаргі Ўладзімера Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябэт інваліда.

Судзьдзя Алена Ананіч, разгледзеўшы скаргу Ўладзіміра Марозава, прызнала абгрунтаванымі матэрыялы праверкі, праведзенай пракуратурай Першамайскага раёну Менска па факце ўжываньня фізычнай сілы супраць інваліда супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасьці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у Менску адбывалася акцыя пратэсту. Ад таго часу Марозаў марна дамагаецца справядлівага разгляду гэтага злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG