Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ё-рубель ці ...ё-маё?


Старшыня Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін лічыць, што па меры разьвіцьця Адзінай эканамічнай прасторы і фармаваньня Эўразійскага эканамічнага саюзу можа паўстаць пытаньне аб неабходнасьці ўвядзеньня адзінай валюты ў саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі і нават у ЕЭС.

Пра гэта, як паведамляе Інтэрфакс, Нарышкін заявіў падчас выступу перад студэнтамі і прафэсарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

«Працэс палітычнага і юрыдычнага афармленьня саюзнай дзяржавы не завершаны: Канстытуцыйны акт не падпісаны», — канстатаваў сьпікер Дзярждумы. — Мяркуецца, што пасьля стварэньня Эўразійскага эканамічнага саюзу працэс стварэньня саюзнай дзяржавы можна будзе завяршыць«.

Нядаўна прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў «падумаць аб стварэньні адзінай валюты на тэрыторыі ЭўрАзЭС».

13 чэрвеня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў:

«Трэба вяртацца да пытаньня ўвядзеньня адзінай валюты. Другога крызісу беларуская сыстэма не перажыве, і могуць паўстаць складанасьці ўнутрыпалітычнага характару. Калі перадумовы крызісу пачнуць зьяўляцца, трэба фарсіраваць гэтую тэму».

На гэтую заяву праз некалькі дзён Аляксандар Лукашэнка адказаў, што немагчыма адназначна сьцьвярджаць, што беларуская эканоміка ня справіцца з новай хваляй эканамічнага крызысу без уводу расейскага рубля.

«Абвалімся мы, не абвалімся, перажывем мы чарговы крызыс без расейскіх грошай ці не перажывем гэта, ведаеце, пытаньне адкрытае, якое можна сёньня абмяркоўваць і праводзіць дэбаты», — падкрэсьліў Лукашэнка.

А старшыня Нацыянальнага банку Казахстану Рыгор Марчанка мяркуе, што праз 10-12 гадоў краіны мытнага зьвязу сапраўды могуць перайсьці на адзіную валюту. Аднак цяперашнія грошы краін-удзельніц для гэтага, на думку банкіра, не падыходзяць.

У інтэрвію «Российской газете» сп. Марчанка сказаў, што павінна быць наднацыянальная валюта, якую эмітуе наднацыянальны банк, гэтак жа, як гэта было зроблена ў Эўропе. Як адзін з варыянтаў Марчанка прапанаваў назваць будучую валюту «ё-рубель».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG