Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарышкін хоча яшчэ адну палату


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

Сьпікер Дзярждумы загаварыў пра фармаваньне квазіпарлямэнцкага ўтварэньня ў рамках Эўразійскага саюза.

На працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў працоўная група падрыхтуе прапановы па фармаваньню парлямэнцкага вымярэньня Эўразійскага эканамічнага саюза, заявіў у Менску старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін.

"Мы з казахстанскімі партнэрамі прынялі рашэньне аб стварэньні рабочай групы па фармаваньню дарожнай карты парлямэнцкага вымярэньня будучага Эўразійскага эканамічнага саюза. Упэўнены, што на працягу некалькіх месяцаў мы зможам падрыхтаваць прапановы прэзыдэнтам пра тое, якім чынам будзе фармавацца парлямэнцкае вымярэньне«,— сказаў Нарышкін падчас сустрэчы зь кіраўнікамі верхняй і ніжняй палат беларускага парлямэнта.

«Мы разам граем важную ролю ў рэалізацыі парлямэнцкага вымярэньня нашай інтэграцыі. Я ўдзячны вам за падтрымку нашых агульных прапаноў па разьвіцьці парлямэнцкага вымярэньня», — цытуе Нарышкіна «Інтэрфакс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG