УДЗЕНЬ...
...і надвячоркам будзе ісьці дождж, вечарам магчымыя навальніцы. Тэмпэратура: +12 — +19.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Бібліятэка Свабоды», «Падарожжа» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У кнігарні «логвінаЎ» у Менску на Незалежнасьці 37А прэзэнтацыя кнігі Людмілы Рублеўскай «Сутарэньні Ромула». Пачатак у 18:30.
Аляксандар Лукашэнка зь візытам у Вэнэзуэле.
У Брусэлі зьбіраецца Рада супрацоўніцтва Эўразьвяз-Малдова.
У Люксэмбургу міністры замежных і эўрапейскіх справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу абмяркоўваюць пэрспэктывы далучэньня Чарнагорыі.
У Стамбуле саміт краінаў-сябраў Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва.
26 чэрвеня — Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываньнем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.
26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.
У гэты дзень нарадзіліся:
1897 — Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1900 — Мікола Цэлеш, пісьменьнік, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1909 — Антон Адамовіч, гісторык, літаратуразнаўца, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1958 — Тацяна Мушынская, беларуская паэтка і тэатральны крытык.
У гэты дзень памерлі:
1941 — Зэлік Аксэльрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Заўсёды немагчымага хачу...
Бягу, лячу я ўсьлед за немагчымым.
Хоць ведаю — той прывід сыдзе дымам,
Ягонай траекторыяй імчу.
У промнях сонца зьнікнуць міражы,
Як мроі растрывожанай душы.
Сабе на радасьць, можа, на бяду
У руху тым таемны сэнс знайду.»
Тацяна Мушынская
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Лукашэнку патэлефанаваў гішпанскі кароль
У Польшчы беларускім заўзятарам забаранілі дэманстраваць нацыянальны сьцяг