Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Эгіпту стварае ўрад


 Мухамад Мурсі
Мухамад Мурсі

Новаабраны прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі вядзе перамовы аб фармаваньні новага ўраду. Сёньня, у першы дзень пасьля абвяшчэньня перамогі ў другім туры выбараў, Мурсі сустрэўся з кіраўніком Вышэйшай ваеннай Рады фэльдмаршалам Хусэйнам Тантауі і іншымі сябрамі Рады.

Цяперашні кабінэт на чале з Камалем аль-Ганзуры падаў у панядзелак у адстаўку. Мурсі — першы абраны прэзыдэнт пасьля зьвяржэньня ў мінулым годзе Хосьні Мубарака. Ён паабяцаў, што новы ўрад будзе кааліцыйным — у яго ўвойдуць прадстаўнікі хрысьціянаў, жанчыны, прыхільнікі левых і лібэральных плыняў, а ня толькі ісламісты.

Пакуль, аднак, невядома, якой рэальнай уладай будзе валодаць новы прэзыдэнт і ўрад нават пасьля перадачы яму ўладных паўнамоцтваў 30 чэрвеня. Вышэйшая вайсковая Рада нядаўна распусьціла парлямэнт, у якім дамінавалі ісламісты, і ўзяў на сябе заканадаўчыя паўнамоцтвы.

Краіны Захаду павіншавалі Мурсі зь перамогай і нагадалі пра неабходнасьць дэмакратычных пераўтварэньняў і захаваньня правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG