Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку ў аэрапорце Гаваны сустрэў намесьнік міністра


Дагабэрта Радрыгес і Аляксандар Лукашэнка на лётнішчы Хасэ Марці.
Дагабэрта Радрыгес і Аляксандар Лукашэнка на лётнішчы Хасэ Марці.

25 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візытам на Кубу.

Як паведамляюць кубінскія дзяржаўныя СМІ, у гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці беларускую дэлегацыю сустракаў намесьнік міністра замежных спраў Дагабэрта Радрыгес (хоць кіраўнік Кубы Рауль Кастра вярнуўся ў Гавану з Бразыліі яшчэ ў суботу).

Аляксандар Лукашэнка ў Гаване прабудзе да вечара панядзелка, за гэты час сустрэнецца з Раулем Кастра і іншымі высокімі чыноўнікамі, пасьля ўскладзе кветкі на Плошчы Рэвалюцыі ў памяць пра Хасэ Марці.

За 2011 год аб’ём беларуска-кубінскага таваразвароту дасягнуў 50 мільёнаў даляраў.

Пасьля Кубы беларускі кіраўнік наведае Вэнэсуэлу і Эквадор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG