Калі на дзяржаўным ўзроўні гучаць віншаваньні і спадзеў на працяг супрацоўніцтва, у палітычных і экспэртных колах многіх краін выказваюцца перасьцярогі адносна магчымай радыкалізацыі палітычнага клімату ў Эгіпце і пагаршэньня становішча ў галіне правоў чалавека.
Ізраіль заявіў, што «шануе дэмакратычныя працэсы ў Эгіпце і паважае іх вынік». Прадстаўнік прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу таксама сказаў, што «Ізраіль чакае працягу супрацоўніцтва з эгіпецкай адміністрацыяй на аснове мірнай дамовы паміж дзьвюма краінамі».
Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Ўільям Гэйг павіншаваў Мурсі зь перамогай, назваўшы яе «гістарычным момантам для Эгіпту», і заклікаў абранага прэзыдэнта «мацаваць адзінства эгіпецкага грамадзтва і абарону правоў чалавека».
Міністэрства замежных спраў Ірану павіншавала эгіпцян з перамогай ісламісцкага кандыдата і выказала меркаваньне, што краіна знаходзіцца на завяршальнай стадыі «ісламскага абуджэньня».
Прэзыдэнт Абама павіншаваў Мурсі зь перамогай, а Белы дом апублікаваў заяву аб гатовасьці ЗША супрацоўнічаць з Мурсі і яго будучым урадам на прынцыпах узаемнай павагі. Паводле прэсавага сакратара Белага дома Джэя Кэрні, Злучаныя Штаты гатовыя да супольнай працы з Мухамадам Мурсі і ўрадам, які той фармуе.
«Гэтая праца павінна грунтавацца на прынцыпе ўзаемнай павагі і павінна быць накіравана на прасоўваньне інтарэсаў абедзьвюх краінаў», — гаворыцца ў заяве Белага дому.
Адначасова з гэтым Кэрні заклікаў новае эгіпецкае кіраўніцтва распачаць крокі па ўмацаваньні нацыянальнага адзінства і заявіў, што Злучаныя Штаты лічаць важным, каб новае эгіпецкае кіраўніцтва прытрымлівалася агульначалавечых прынцыпаў і паважала правы ўсіх грамадзян Эгіпту, уключаючы жанчын і рэлігійныя меншасьці, такія як хрысьціяне-копты.
Прыход да ўлады ў Эгіпце кандыдата «Братоў-мусульман» выклікае занепакоенасьць у некаторых прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі ЗША.
Кангрэсмэн ад Флорыды Алэн Ўэст заклікаў прэзыдэнта Абаму не прызнаваць «Братоў-мусульман» і спыніць аказаньне Эгіпту фінансавай дапамогі. Гэтая дапамога складае мільярд 300 мільёнаў даляраў на год.
«Яшчэ год таму мы папярэджвалі адміністрацыю прэзыдэнта Абамы аб магчымым захопе ўлады ў Эгіпце рухам» Браты-мусульмане", — заявіў кангрэсмэн Ўэст на сваёй старонцы ў Facebook. Сёньня нашы прадказаньні спраўдзіліся і навідавоку магчымасьць таго, што ў Эгіпце можа адбыцца нешта, што нагадвае іранскую рэвалюцыю. Цалкам відавочна, што арабская вясна абярнулася радыкальным ісламскім кашмарам. Мы мусіць пацьвердзіць нашу падтрымку коптаў, а таксама Ізраілю«, — адзначыў кангрэсмэн Ўэст.
Іншыя амэрыканскія заканадаўцы ўстрымаліся ад рэзкіх заяваў. Уплывовы сэнатар-дэмакрат Джон Кэры, які зьяўляецца старшынём сэнацкага камітэта па міжнародных адносінах, сказаў, што Эгіпет працягвае заставацца ключавым партнэрам ЗША.
Тым ня менш сэнатар Кэры назваў зразумелай занепакоенасьць амэрыканскага боку ў сувязі з пазыцыяй «Братоў-мусульман» і заявамі, зь якімі яны выступалі раней. І ўсё ж, падкрэсьліў Джон Кэры, было б памылкай адмовіцца ад супольнай працы ЗША са свабодным і дэмакратычным Эгіптам.
Амэрыканскія аглядальнікі лічаць, што рэзкіх зьменаў у адносінах паміж Злучанымі Штатамі і Эгіптам чакаць ня варта. І гэта тлумачыцца тым, што сапраўдную ўладу ў Эгіпце маюць вайскоўцы, якія зацікаўленыя ў падтрыманьні стабільных адносін са Злучанымі Штатамі.
— Нядаўнія дзеяньні Вярхоўнага канстытуцыйнага суду Эгіпту замацавалі вядучую ролю эгіпецкіх узброеных сілаў, якія зьяўляюцца і ў агляднай будучыні застануцца цэнтрам улады і гарантам легітымнасьці ў краіне, — лічыць супрацоўнік Рады па міжнародных адносінах Стывэн Кук. — Узброеныя сілы змогуць трымаць уладу ў сваіх руках, не турбуючы сябе штодзённымі адміністрацыйнымі справамі па кіраваньні краінай.
З Стывэнам Кукам згодны супрацоўнік Цэнтру міжнародных стратэгічных дасьледаваньняў Энтані Кордэсман, чые словы падае газэта The Washington Post:
— У кароткатэрміновым пляне вынікі выбараў наўрад ці сур’ёзна адаб’юцца на амэрыкана-эгіпецкіх адносінах. Пазыцыі эгіпецкіх узброеных сіл працягваюць заставацца трывалымі, парлямэнту як такога ў краіне не існуе, а новы прэзыдэнт з «Братоў-мусульман» засяродзіцца на ўнутрыпалітычных пытаньнях.
Што тычыцца больш аддаленай будучыні, то яна ўяўляецца нявызначанай, лічыць экспэрт. А прадказваць, як адносіны ЗША з Эгіптам будуць разьвівацца ў доўгатэрміновым пляне, паводле яго, нельга зусім.
«Браты-мусульмане» — міжнародная рэлігійна-палітычная асацыяцыя, заснаваная ў 1928 годзе настаўнікам Хасанам аль-Банна ў Ісмаіліі (Эгіпет). З 1933 штаб-кватэра арганізацыі была пераведзена ў Каір. Пасьля сьмерці Хасана аль-Банна ў 1949 годзе, у 1950 годзе ідэолягам руху стаў літаратар Саід аль-Кутб, пакараны сьмерцю ў 1966 годзе. Асацыяцыя мае філіі ў Эгіпце, Сырыі, Палестыне, Іраку і шэрагу іншых краінаў.
У Эгіпце ў 1954 годзе пасьля няўдалага замаху чальцоў асацыяцыі на прэзыдэнта Гамаля Абдэль Насэра дзейнасьць «Братоў-мусульман» у Эгіпце была забароненая, некаторыя актывісты былі арыштаваныя.
З 1984 году «Браты-мусульмане» прымалі удзел у парлямэнцкіх выбарах. Пры гэтым адсутнасьць легальнага статусу (закон 1954 аб забароне арганізацыі быў скасаваны толькі ў 2011 годзе, пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта Мубарака) прымушаў іх выступаць альбо па сьпісах зарэгістраваных партый, альбо ў якасьці «незалежных» кандыдатаў. Напрыклад, на выбарах 1984 году «Браты» выступалі ў блёку зь лібэральнай партыяй «Новы Вафд» і правялі ў Народны сход (парлямэнт) 8 сваіх кандыдатаў. На выбарах 1987 яны балятаваліся ўжо ў саюзе з апанэнтамі «Новага Вафду» — Лібэральна-сацыялістычнай партыяй і Сацыялістычнай партыяй працы, якія аб’ядналіся ў «Ісламскі альянс». Кандыдатам ад «Братоў-мусульман» дасталася 37 месцаў.
На выбарах у парлямэнт Эгіпту ў 2005 годзе кандыдаты ад «Братоў-мусульман», якія ўдзельнічалі ў выбарах як незалежныя, атрымалі 88 месцаў (20% складу парлямэнту), склаўшы найбольшую па колькасьці апазыцыйную фракцыю. Падчас выбараў у лістападзе 2010 году, у сувязі з жорсткімі мерамі запалохваньня, распачатымі уладай, «Браты-мусульмане» атрымалі значна меншы працэнт галасоў, чым 5 гадоў таму. Гэта прывяло да вулічных выступленьняў і пратэстаў, партыя байкатавала другі тур парлямэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году.
Пасьля скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака арганізацыя была легалізаваная. На першых свабодных парлямэнцкіх выбарах «Браты-мусульмане» атрымалі 40% галасоў, стаўшы самай вялікай фракцыяй. Канстытуцыйны суд Эгіпту прызнаў выбары несапраўднымі і распусьціў парлямэнт.
На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Эгіпце перамогу атрымаў кандыдат ад «Братоў-мусульман» Мухамад Мурсі.
Арганізацыя «Браты-мусульмане» дагэтуль забароненая ў шэрагу краін, у прыватнасьці, у Сырыі і ў Расеі. Рашэньнем Вярхоўнага Суду РФ ад 14 лютага 2003 г. арганізацыя «Браты-мусульмане» была прызнаная тэрарыстычнай. У рашэньні суду гаварылася:
«Мэта арганізацыі — адхіленьне ад ўлады неісламскіх урадаў і ўсталяваньне ісламскага кіраваньня ў сусьветным маштабе шляхам аднаўленьня „Вялікага ісламскага халіфату“ першапачаткова ў рэгіёнах зь пераважна мусульманскім насельніцтвам, уключаючы Расею і краіны СНД».