Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрдыкт наконт ініцыятывы Вуса — у першай дэкадзе ліпеня


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Цэнтральная выбарчая камісія правядзе ў першай дэкадзе ліпеня паседжаньне, на якім разгледзіць ініцыятыву былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрыя Вуса аб зьмяненьнях у выбарчае заканадаўства.

Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

«Зараз мы рыхтуем усе дакумэнты па гэтай справе. Па-першае, ЦВК завяршае праверку парадку стварэньня самой ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства. Мы павінны даць заключэньне, ці ўся гэтая працэдура адпавядае дзейнаму заканадаўству. І я хачу падкрэсьліць, што наша праверка вельмі лібэральная.

Па-другое, Міністэрства юстыцыі ўжо зрабіла прававы аналіз законапраекту аб зьмяненьні выбарчага заканадаўства, які прапануе спадар Вус. Цэнтравыбаркам ужо мае гэтае заключэньне. Аднак мы вырашылі пакуль яго не абнародаваць, бо хочам захаваць інтрыгу да самога паседжаньня. Магу толькі сказаць, што заключэньне юрыдычна прафэсійнае».

Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Дзьмітры Вус і яго прыхільнікі хочуць скарыстаць права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў і зьмяніць некаторыя нормы Выбарчага кодэксу. Для гэтага трэба сабраць ня меней за 50 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэтым і зоймецца ініцыятыўная група, якую спадар Вус ужо стварыў. Але безь яе рэгістрацыі ў ЦВК і адпаведнага дазволу пачынаць працу нельга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG