А 12 гадзіне дня да магілы прыйшла ўдава Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна зь пісьменьнікамі Анатолем Вярцінскім, Алесем Пашкевічам і Барысам Пятровічам.
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч у інтэрвію «Свабодзе» сказаў:
«9 доўгіх гадоў няма побач з намі Васіля Ўладзімеравіча. Ня верыцца, што столькі часу прайшло. Часу чаканьня пераменаў, зьменаў.
Але ўсё ж я думаю, што самае лепшае і аптымістычнае чакае нас наперадзе. Як казаў Быкаў, што ён пэсыміст, але пераканайце мяне, і я буду аптымістам. І тое, дзеля чаго жыў, за што змагаўся Васіль Уладзімеравіч, неадменна і нязьменна прыйдзе.
Васіль Уладзімеравіч гэтыя 9 гадоў усё роўна з намі, ён нагадвае пра сябе сваімі творамі. За гэты час выйшла некалькі аповесьцяў, якія пры жыцьці Быкава не друкаваліся. Больш за тое, сёлета выйшла кніга з аповесьцю „Атака“, якая была знойдзеная ў гарадзенскім архіве Васіля Ўладзімеравіча. Апавяданьні друкаваліся ў „Дзеяслове“ і „Літаратурнай Беларусі“.
Магчыма, варта згадаць пра гэта якраз сёньня, 22 чэрвеня, бо як паказаў вайну Быкаў, не паказаў ніводны пісьменьнік ані ў Беларусі, ані ў былым СССР, у Нямеччыне, з абодвух бакоў той вайны. Асабліва ў гэтай аповесьці ён паказаў усе прыкрасьці, цяжкасьці, недарэчнасьці вайны. Сапраўды гэта яшчэ адзін заклік, каб людзі задумаліся, навошта войны. Што яны непатрэбныя, бо нясуць людзям толькі беды і гора. У гэты дзень хацелася б зноў нагадаць пра Васіля Ўладзімеравіча і пра тыя чорныя дні, якія прынесла гэтая дата — 22 чэрвеня».