Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Пефціева і Чыжа наступны — Машэнскі?


Аляксандар Машэнскі, здымак ej.by
Аляксандар Машэнскі, здымак ej.by
Інтэрнэтнае выданьне EUObserver піша, што Эўразьвяз не выключае пашырэньня свайго чорнага сьпісу неўязных асобаў зь Беларусі, калі рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў рэжыму ў гэтай краіне будуць працягвацца.

«Вызваленьне двух палітычных вязьняў не перакінула мяча на бок Эўразьвязу. Мяч па-ранейшаму застаецца ў Менску. Мы можам пашырыць сьпіс людзей пад візавай забаронай» — выданьне цытуе Гунара Віганда, прадстаўніка Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці ў Брусэлі.

Выданьне дае зразумець, што да двух буйных беларускіх бізнэсоўцаў, Уладзіміра Пефціева і Юрыя Чыжа, якія апынуліся ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз, можа быць далучаны Аляксандар Машэнскі зь Берасьця, генэральны дырэктар СП «Санта Імпэкс», якое займаецца аўтаперавозкамі, пастаўкамі рыбы ды мае сваю сетку крамаў у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях і ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG