НАДВОР'Е:
Па ўсходзе і ў цэнтры краіны сонечна, без ападкаў, на захадзе магчымыя дажджы, тэмпэратура плюс 17–20.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у Менгарвыканкаме адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргея Радамана на тэму будаўніцтва ў сталіцы. Пачатак у 10.00.
Візыты міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Інданэзію і Лаос.
У вечаровым эфіры Свабоды — зваротная сувязь. У перадачы «Званочкі» Ян Максімюк адказвае на вашы тэлефанаваньні, а ў перадачы «Паштовая скрынка 111» лісты нашых слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
* * *
Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1508 – паспалітае рушэньне ВКЛ выйшла зь Ліды для дзеяньняў супраць маскоўскіх войскаў.
1611 – войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
1908 – упершыню жанчыны прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях сучаснасьці.
1941 – у Латвіі, Літве і Эстоніі, нядаўна далучаных да СССР, пачаліся масавыя дэпартацыі насельніцтва ў Сібір.
1966 – Ватыкан адмяніў «Індэкс забароненых кніг», уведзены ў 1557 годзе.
У гэты дзень нарадзіліся:
1702 – Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат.
1834 – Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».
1928 – Джон Нэш, адзін са стваральнікаў тэорыі гульняў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы.
1944 – Пан Гі Мун, паўднёвакарэйскі дыплямат, цяперашні генэральны сакратар ААН.
У гэта дзень памерлі:
1231 – Антоні Падуанскі, партугальскі францысканец, тэоляг, каталіцкі сьвяты.
1943 – Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1965 – Марцін Бубер, нямецка-габрэйскі філёзаф.
1971 – Сяргей Прытыцкі, палітычны дзяяч Заходняй Беларусі і БССР, лідэр КПЗБ.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Адзінае, што можа стаць для чалавека наканаваньнем – гэта вера ў наканаваньне, яна падаўляе рух.
Марцін Бубэр
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Крэмль папярэджвае: крэдыту можа і ня быць
Макей супраць «трызьненьня» Крамля
14 чэрвеня суд над Андрэем Пачобутам