Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: актывіст АГП судзіцца з гарвыканкамам


У Ленінскім судзе Горадні 12 чэрвеня заплянаваны разгляд позвы актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Ліса да Гарадзенскага гарвыканкама.

15 траўня Сяргей Ліс падаваў разам з сваімі сябрамі заяўку на правядзеньне пікета пад лёзунгам «За справядлівыя выбары без Лукашэнкі». У правядзеньні пікета яму было адмоўлена.

Падставай для адмовы правядзеньня пікета стала нібыта месца абранае Лісам па вуліцы Чырвонаармейскай побач з аўтавакзалам. У адмове гаворыцца, што яно ня вызначанае гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Аднак сябры АГП падавалі заяўкі на правядзеньне 5 пікетаў у розных кропках горада і ўсе пяць пікетаў улады праводзіць забаранілі. Ліс і ягоныя сябры па партыі лічаць, што гэтым самым гарвыканкам парушыў іх грамадзянскія і канстытуцыйныя правы.

Яшчэ адна позва ў суд скіравана ад актывісткі партыі АГП Аляксандры Васілевіч, дата разгляду ў судзе пакуль не прызначаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG