Уначы на 11 чэрвеня быў апаганены мэмарыяльны цэнтар «Яд ва-Шэм» («Музэй Халакосту» ці «Катастрофы», як кажуць у Ізраілі). Там зьявіліся 11 графіці, якія абвінавачваюць сіяністаў ў дапамозе Гітлеру — напрыклад: «Сусьветнае сіянісцкае кіраўніцтва хацела Галакосту», «Калі б Гітлера не было, сіяністы яго прыдумалі б».
Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Ізраілі Эла Котлер, адно з графіці падпісана: «Сусьветнае артадаксальнае габрэйства», і гэта дазваляе паліцыі меркаваць, што вандалізм — справа рук той часткі артадаксальнай габрэйскай грамады, якая адмаўляе Ізраілю ў праве на існаваньне.
Кіраўніцтва музэю выказала сваё абурэньне тым, што адбылося. Міністар унутранай бясьпекі Іцхак Арановіч запатрабаваў неадкладнага дбайнага расьсьледаваньня і заявіў, што ў выніку «пачварнага акту вандалізму быў апаганены адзін з найважнейшых знакаў габрэйскага народу».
Дырэктар Аб’яднаньня ізраільцян, якія перажылі Галакост, Аві Розэнталь заявіў: «Мы патрабуем ад галоўнага інспэктара паліцыі стварыць адмысловую сьледчую групу, каб адказныя за гэта жахлівае злачынства, паўсталі перад судом». У
Аб’яднаньне сёньня зьвярнуліся сотні людзей, якія заявілі, што падобны вандалізм абражае памяць загінулых.