Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла маці палітвязьня Аляксандра Малчанава


Галіна Малчанава ў чаканьні выраку сыну, 9 красавіка 2012 году
Галіна Малчанава ў чаканьні выраку сыну, 9 красавіка 2012 году

У ноч з 8 на 9 чэрвеня ў Барысаве памерла Галіна Малчанава, маці палітвязьня Аляксандра Малчанава.

Яна цяжка перажывала за сына, які спачатку быў асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 года на 3 гады і адседзеў 9 месяцаў у магілёўскай калёніі. А 9 красавіка 2011 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара году калёніі строгага рэжыму за крадзеж мэталалому. Пасьля першай адседкі за Плошчу яго ў родным Барысаве нікуды не бралі на працу, і збор мэталалому быў адзіным спосабам яго заработку.

64-гадовая Галіна Андрэеўна вельмі перажывала за сына, яна сама цяжка хварэла, пакутавала на астму і хваробу Паркінсона, мела інваліднасьць. У Аляксандра Малчанава застаўся цяжка хворы бацька, якому за 70 і які амаль не ўстае з ложка.



Бацька Малчанава: Я б можа і сам на Плошчу пайшоў бы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00
Наўпроставы лінк

Малчанава пасадзілі на паўтара гады
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG