Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбываецца зачыстка інфармацыйнай прасторы


Філіп Дзядко
Філіп Дзядко

Пакінуў пасаду галоўны рэдактар расейскага тыднёвіка «Большой город» Філіп Дзядко. З пасады генэральнага дырэктара голдынгу «Коммерсант» звольнены Дзям’ян Кудраўцаў.

Пытанне аб адстаўцы Кудраўцава ўстала пасьля сьнежаньскіх выбараў у Дзярждуму, калі ў часопісе «Коммерсант-Власть» была апублікавана фатаграфія выбарчага бюлетэня зь нецэнзурным заклікам на адрас Уладзіміра Пуціна.

Рашэньню Філіпа Дзядко папярэднічаў выхад шэрагу нумароў тыднёвіка, асноўныя сюжэты ў якіх былі прысьвечаны падзеям у Маскве 6 траўня і настроям, якія адлюстроўваюць усё, што адбывалася пасьля іх. Паведамляецца, што сыход Філіпа Дзядко быў наступствам разыходжаньняў у поглядах на рэдакцыйную палітыку выданьня паміж галоўным рэдактарам і акцыянэрамі СМІ. Часопіс «Большой город» належыць голдынгу «Дождь» Натальлі Сіндзеевай, куды таксама ўваходзяць тэлеканал «Дождь» і партал Slon. ru.

Камэнтуючы сытуацыю Філіп Дзядко зазначыў:

«Мы назіраем (я кажу не пра свой выпадак, а пра ўсё, што адбываецца вакол) пэўную рэгулярную і пасьлядоўную зачыстку, прабачце за гэтае пуцінскае слова, інфармацыйнага поля незалежнай журналістыкі. Гэта даволі сумна. Я думаю, што шмат у чым гэта зьвязана з канкрэтнымі падзеямі 12 чэрвеня, да якіх прывязаная і гісторыя з законам аб мітынгах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG