Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускаму славянскаму камітэту» пакінулі офіс


Сяргей Касьцян
Сяргей Касьцян

Арышт з офісу «Беларускага славянскага камітэту» зьняты і ён застанецца ў будынку Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру па вуліцы Кастрычніцкай, 5.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту «Свабоды» кіраўнік БСК, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян. Офіс «Беларускага славянскага камітэту» ў Менску быў апячатаны супрацоўнікамі Менскага гаспадарчага суду. На 7 чэрвеня было прызначанае яго прымусовае высяленьне.

«Усё адменена, зьняты так званы арышт. Я як працаваў, так і буду працаваць.Сёньня судовы выканаўца з цэлай брыгадай запатрабаваў у мяне ўсе дакумэнты. Яны пераканаліся, што ўсё даўно заплачана за арэнду памяшканьня. І судовага выканаўцу, і ўсю брыгаду нібыта нехта абліў варам. Кіраўніцтву цэнтра даручана падпісаць міравое пагадненьне з БСК. Мы пагадзіліся. Толькі вось узрушылі ўсю краіну і ўсю грамадзкасьць паднялі на ногі. За гэта, безумоўна, нехта будзе адказваць. Я быў у адміністрацыі прэзыдэнта і там не разумеюць, як гэта магло здарыцца. Таму разборкі будуць. Але я не хачу нічыёй крыві. Я хачу працаваць, як і працаваў, і каб мне ніхто больш не перашкаджаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG