Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўныя хваляваньні ва Ўкраіне: Вярхоўную Раду пікетуюць


Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі і іх прыхільнікі пікетуюць Вярхоўную Раду на знак пратэсту супраць прыняцьця ў першым чытаньні моўнага законапраекту.

Каля 50 чалавек разьмясьціліся ўздоўж вуліцы Грушэўскага насупраць Рады.

Пікетоўцы ў руках трымаюць дзяржаўныя сьцягі і сьцягі аб’яднанай апазыцыі «За Радзіму». Як паведаміў сябра фракцыі «БЮТ-Бацькаўшчына» Юры Адарчанка, пікетаваньне будзе праходзіць з 9.00 да 21.00. Цяпер, паводле яго, акцыя будзе нешматлікай і яе ўдзельнікі будуць мяняцца кожныя 3 гадзіны.

5 чэрвеня дэпутаты прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», ініцыяваны народнымі дэпутатамі ад Партыі рэгіёнаў Сяргеем Ківалавым і Вадзімам Калесьнічэнкам. У тлумачальнай запісцы, у прыватнасьці, адзначаецца, што ў выпадку прыняцьця законапраекту руская мова стане рэгіянальнай у 13 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Украіны (з 27). Падчас і пасьля прыняцьця закону яго прыхільнікі і праціўнікі мітынгавалі пад сьценамі парлямэнту.

У апазыцыі паабяцалі, што не дапусьцяць прыняцьця гэтага моўнага законапраекту ў цэлым. Лідэры апазыцыйных партый абвясьцілі масавае бестэрміновае пікетаваньне Вярхоўнай Рады ў падтрымку ўкраінскай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG