Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэкіне адкрыўся саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва


Прэзыдэнты Расеі і Кітаю Ўладзімір Пуцін і Ху Цьзіньтао
Прэзыдэнты Расеі і Кітаю Ўладзімір Пуцін і Ху Цьзіньтао

Асноўнымі тэмамі двухдзённай сустрэчы, як чакаецца, стануць пытаньні бясьпекі ў Цэнтральнай Азіі, сытуацыя ў Аўганістане, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.

Расею на саміце прадстаўляе прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, які ўчора правёў у Пэкіне перамовы з кітайскім кіраўніцтвам. Расейскі прэзыдэнт прыляцеў у Кітай з Узьбекістану, заўтра пачынаецца яго візыт у Казахстан.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва заснаваная ў 2001 годзе. Яе чальцамі зьяўляюцца Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан. Яшчэ шэраг краін удзельнічае ў працы ШАС у якасьці гасьцей і назіральнікаў - гэта Аўганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG