Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікава зьнялі зь цягніка «Менск — Вільня». Абшукалі аж да распрананьня


Андрэй Саньнікаў у студыі «Свабоды» празь некалькі дзён па вызваленьні
Андрэй Саньнікаў у студыі «Свабоды» празь некалькі дзён па вызваленьні

Андрэй Саньнікаў зьбіраўся ў Вільню па асабістых справах, у прыватнасьці, каб зьвярнуцца да лекараў. Аднак на станцыі Гудагай мытнікі вывелі яго зь цягніка.

Як паведаміў палітык сайту charter97.org, яго абшукалі аж да распрананьня.

«Правялі асабісты мытны дагляд згодна з п. 117 Мытнага кодэксу Мытнага саюзу. Правялі ператрус з распрананьнем. Усё гэта доўжылася больш за гадзіну. Паводзілі сябе карэктна, але нічога не патлумачылі, спасылаліся на інструкцыі. Урэшце паведамілі, што выезд з краіны мне не забаронены, але цягнік да таго часу ўжо зьехаў», — распавёў Андрэй Саньнікаў.

Як паведаміла «Свабодзе» жонка палітыка Ірына Халіп, цяпер Андрэй Саньнікаў вымушаны да вечара чакаць на станцыі Гудагай. На пытаньне, куды ён зьбіраецца ехаць, у Літву ці назад у Менск, Ірына адказала: «Ды хоць куды! Да 8 гадзіны вечара там няма цягнікоў ні ў якім кірунку. А выбрацца адтуль па-іншаму немагчыма». Тэлефон самога Саньнікава цяпер не адказвае.



Глядзець вялікую мапу Станцыя "Гудагай"


14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну г. Менску асудзіў былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава на пяць гадоў пазбаўленьня волі.

Пасьля суду Саньнікава тры разы пераводзілі ў розныя папраўчыя ўстановы.

У лістападзе 2011-га ён напісаў прашэньне аб памілаваньні.

14 красавіка 2012 году Андрэй Саньнікаў быў вызвалены зь віцебскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG