УДЗЕНЬ...
...суцэльная воблачнасьць, пад вечар можа пайсьці дождж. Тэмпэратура 14–16 цяпла.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Экспэртыза», «Вольная студыя», «Падарожжа» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У кнігарні логвінаЎ (Менск, пр. Незалежнасьці, 37а) Уладзімер Арлоў прадставіць сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку» (Сэрыя «Бібліятэка Свабоды»). Пачатак а 18.30.
У «Арт-сядзібе» (Куйбышава, 22) у рамках «Моўных сустрэчаў» адбудзецца публічная лекцыя мовазнаўцы і грамадзкага дзеяча Вінцука Вячоркі на тэму «Трансьлітэрацыя і беларуская лацініца». Пачатак а 18.30.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пачынае трохдзённы візыт у Кітаі.
Дзень памяці Сьвятой Эўфрасіні Полацкай.
Сусьветны дзень аховы навакольнага асяродзьдзя.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1919 – у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.
1923 – у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг», органу Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1870 – біскуп Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі дзяяч.
1854 – Юры Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя.
1942 – Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца.
У гэты дзень памерлі:
1938 – у Сыбіры ў савецкім канцлягеры расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
2003 – Уладзімер Емяльянчык, гісторык, выкладчык, паэт.
2004 – Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
«Урад не вырашае праблемаў — ён іх фінансуе».
«Урад заўсёды знойдзе патрэбу, каб выдаць усе грошы, якімі распараджаецца».
«Урад нагадвае малое дзіця — гэта страўнікава-кішэчны провад, зь вялікім апэтытам на адным канцы і адсутнасьцю пачуцьця адказнасьці на другім».
Рональд Рэйган
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Ірына Вештард – новая кіраўніца БСДП (Грамада)
«Для харчовых перадач у турмы ўжо не хапае сродкаў»