Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь «вяртаецца» ва Ўсходняе партнэрства


Беларусь накіравала свайго прадстаўніка на Першую нефармальную сустрэчу міністраў замежных спраў краін-удзельніц праграмы «Ўсходняе партнэрства», якая адбудзецца заўтра ў Кішынёве.

Як паведаміла прэсавая служба МЗС, Беларусь на гэтай сустрэчы будзе прадстаўляць намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына.

5 чэрвеня 2012 году ў сталіцы Малдовы адбудзецца першы раўнд нефармальнага дыялёгу на ўзроўні міністраў замежных спраў краін-удзельніц праграмы «Ўсходняе партнэрства» з удзелам кіраўніцтва Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.

Будуць абмеркаваныя пытаньні, зьвязаныя са станам і пэрспэктывамі супрацоўніцтва краін-партнэраў і Эўрапейскага зьвязу ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства».

«У ходзе дыскусіі адбудзецца выступ кіраўніка беларускай дэлегацыі, у якім будуць закранутыя пытаньні выбудоўваньня дыялёгу з Эўразьвязам, а таксама разьвіцьця „Ўсходняга партнэрства“ на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі», — паведамляе МЗС Беларусі.

Варшаўскі саміт «Усходняга партнэрства» 29–30 верасьня 2011 году Беларусь праігнаравала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG