Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал у Гарадоцкай школе: настаўнікі пераблыталі іспыты


Ілюстрацыйнае фота. Апошні званок — 2012
Ілюстрацыйнае фота. Апошні званок — 2012

Вучні прыйшлі здаваць матэматыку, хоць паводле раскладу, адзінага на ўсю Беларусь, быў заплянаваны іспыт па беларускай мове. Адміністрацыя школы № 1 тэрмінова выклікала іншую экзамэнацыйную камісію, а выпускнікі і іх бацькі мусілі перахвалявацца.

Пра надзвычайны выпадак паведаміў незалежны сайт haradok.info:

«1 чэрвеня выпускнікі 11 клясы прыйшлі на здачу іспыту, які ня быў прадугледжаны ў той дзень Міністэрствам адукацыі. Настаўнікі рыхтавалі іх да здачы экзамэну па матэматыцы, а выпускнікі ўсёй Беларусі рыхтаваліся да здачы іншага экзамэну — пераказу па беларускай мове. Вось так: рыхтаваліся рашаць матэматычныя задачы, зубрылі формулы, а трэба было рыхтавацца прадэманстраваць веданьне роднай мовы».

Вучні і бацькі абураныя: вынікі іспыту ўплываюць на адзнаку ў атэстаце, а падрыхтавацца да выпрабаваньня дзецям як мае быць не далі. Што да настаўнікаў, то цяпер у прычынах гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку будзе разьбірацца кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі. Ня выключана, што вучням прызначаць дадатковы дзень, каб яшчэ раз напісаць пераказ — ужо не зьнянацку, а падрыхтаваўшыся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG