Паводле Ярашука, сярод найважнейшага, што плянуецца абмеркаваць, — нерэгістрацыя першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт», азвальненьне яе кіраўніка Алега Стахаевіча і жонкі аднаго з прафсаюзных актывістаў Людмілы Літвінкі.
«Улада прэвэнтыўна спрабуе ахаваць сябе ад магчымых праблемаў з працоўнымі з-за сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, не даючы працоўным магчымасьці аб’ядноўвацца для адстойваньня сваіх інтарэсаў», — заявіў Аляксандр Ярашук.