Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: Эўразьвяз заўсёды гатовы вітаць блудных сыноў


Падчас Глябальнага форуму, які праходзіў у Ўроцлаве, адбылася прэсавая канфэрэнцыя міністра замежных справаў Польшчы Радэка Сікорскага. Яму было зададзенае пытаньне, што Эўразьвяз можа зрабіць для вызваленьня беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага. Летась на ўроцлаўскім Глябальным форуме Бяляцкі, як, дарэчы, і Радэк Сікорскі, атрымаў узнагароду Свабоды ад арганізатара форуму – Атлянтычнай Рады.

Міністар Сікорскі адказаў: «Эўразьвяз ставіць вызваленьне палітычных вязьняў умовай стасункаў зь беларускімі ўладамі. Але беларускія ўлады абралі іншы накірунак інтэграцыі. Аднак Эўразьвяз – у пэўным сэнсе эвангелічная арганізацыя, яна заўсёды гатовая вітаць блудных сыноў».

На просьбу карэспандэнта Радыё Свабода пракамэнтаваць вынікі ўчорашняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, міністар Сікорскі ўхіліўся ад адказу: «Без камэнтароў Мы не камэнтуем стасункі суседніх дзяржаваў зь іншымі дзяржавамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG