Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна ў Нямеччыне крытыкуюць за Сырыю


Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель
Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель

У Бэрліне праходзяць перамовы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Пуцін прыляцеў у Бэрлін зь Менску, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас сваёй першай замежнай паездкі пасьля ўступу на пасаду прэзыдэнта ён наведае таксама Францыю.

Адна з галоўных тэмаў сустрэчы з Мэркель — сытуацыя ў Сырыі. Краіны Захаду настойваюць на тым, каб Масква падтрымала ў Радзе Бясьпекі ААН больш рашучыя дзеяньні ў дачыненьні да Дамаску, у сувязі з кровапраліцьцем у гэтай краіне.

Да візыту Пуціна ў Бэрліне была прымеркаваная акцыя пратэсту, удзельнікі якой крытыкавалі Пуціна за пазыцыю Масквы ў дачыненьні да падзеяў у Сырыі і за парушэньні правоў чалавека ў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG