У мэмарандуме напісана, што ў Беларусі «няма законных, легітымных галінаў улады, пануе цэнзура і беззаконьне (...) усёўладзьдзе спэцслужбаў і чыноўнікаў усякай масьці (...) Бізнэс-супольнасьць у загоне або плаціць хабар рэжыму. Супраціў народа і яго прадстаўнікоў у апазыцыі практычна заціснуты. Кіраўніцтва беларускай апазыцыі вырадзілася і ператварылася ў імітацыю, дысыдэнцтва, псэўдаапазыцыю. У значнай ступені яна дэзарганізаваная і інфікаваная агентамі рэжыму».
Тэкст мэмарандуму пераказвае БелаПАН.
Сваёй задачай на бліжэйшую будучыню аўтары мэмарандуму называюць стварэньне «Рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі» як «агульнага арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтру барацьбы беларускага народа за сваё нацыянальнае і дзяржаўнае вызваленьне», а затым — фармаваньне на яго аснове альтэрнатыўнага цэнтру новай беларускай улады (пераходны часовы ўрад). Яшчэ адна бліжэйшая задача — «разгортваньне легальнай і нелегальнай барацьбы ў Беларусі і за мяжой супраць дзеючага аўтарытарнага палітычнага рэжыму А.Лукашэнкі».
Аргкамітэт прэтэндуе на тое, каб «стаць адзіным каардынуючым цэнтрам сапраўднай беларускай барацьбы за новую Беларусь».
Мэты стваранай Рады:
Пасяджэньні аргкамітэту прайшлі ў красавіку-траўні ў Расеі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх бралі ўдзел 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазыцыі, якія пражываюць у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы камандзір 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня палкоўнік Уладзімір Барадач, які ачольвае аргкамітэт.

- аднаўленьне і захаваньне палітычнага сувэрэнітэту Беларусі;
- «перагляд нелегітымных пагадненьняў, якія ўшчамляюць або абмяжоўваюць беларускі дзяржаўны сувэрэнітэт»;
- «палітычны, эканамічны, юрыдычны аўдыт рашэньняў, пастаноў ранейшай улады на прадмет іх законнасьці»;
- абраньне «новай, законнай улады на аснове новай Канстытуцыі пасьля заканчэньня пераходнага пэрыяду»;
- пераход ад «адміністрацыйных фэадальна-сацыялістычных прынцыпаў кіраваньня эканомікай на карысьць адміністрацыйна-рынкавых»;
- прыняцьцё заканадаўства, якое рэгулюе рынкавы мэханізм эканомікі, гарантуе абарону дзяржаўнай і прыватнай уласнасьці;
- рэформа падатковай сыстэмы ў інтарэсах вытворцаў і прадпрымальнікаў;
- лібэралізацыя зьнешнеэканамічнай і валютнай палітыкі;
- рэформа мясцовага самакіраваньня.
Пасяджэньні аргкамітэту прайшлі ў красавіку-траўні ў Расеі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх бралі ўдзел 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазыцыі, якія пражываюць у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы камандзір 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня палкоўнік Уладзімір Барадач, які ачольвае аргкамітэт.
Глядзець камэнтары (8)
Загрузіць больш камэнтароў